у аснове класіфікацыі функцыянальных стыляў

у стыляў аснове функцыянальных класіфікацыі.

Паняцце функцыянальнага стылю.

Класіфікацыя функцыянальных стыляў. Мова чалавека з’яўляецца асноўным сродкам зносін, які можа здзяйсняцца ў дзвюх формах — вуснай і пісьмовай. Акрамя таго, калі разглядаць мову таго ці іншага народа (напрыклад, беларускага), то важна адзначыць, што любая нацыянальная мова ўяўляе сабою складаную структуру, паколькі ўключае некалькі падсістэм. У прыватнасці, у любой развітай мове можна вылучыць літаратурную і дыялектную формы яе існавання. Літаратурная мова — гістарычна складзеная, узорная форма нацыянальнай мовы, якая валодае багатым лексічным фондам, упарадкаванай граматычнай структурай і разгалінаванай сістэмай функцыянальных стыляў. Моўны стыль — гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць. Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі. Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін. Напрыклад, функцыя афіцыйна-справавога стылю — дакладна, аб’ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю, а функцыя публіцыстычнага — уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача. Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны — у вуснай. Па дадзенай табліцы можна заўважыць, што кожны стыль рэалізуе спецыфічную мэту зносін, мае свае моўныя асаблівасці (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), стылявыя рысы, сістэму падстыляў [1,.27]: Стыліь Сфера выкарыстання Мэта зносін Стылявая рыса Моўны сродак Падстыль Размоўны Быт, сямейныя і сяброўскія зносіны Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі Натуральнасць маўлення, эмацыяналь-насць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці Бытавая лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка; няпоўныя, пытальныя, пытальна-пабуджальныя і клічныя сказы Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны Навуковы Навука і тэхніка, вучэбны працэс Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны і інш. Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць і аргументава-насць Агульнанавуко-выя і вузкаспе-цыяльныя тэрміны; аддзеяслоўныя і адпрыметнікавыя назоўнікі, наніз-ванне форм роднага склону, развітыя апавя-дальныя сказы, злучнікавая падпарадкаваль-ная сувязь Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны Афіцыйна-справавы Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатыч-ная сферы Інфармацый-ная, пабуджальная, рэгуляцыя афіцыйных зносін Паслядоў-насць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартыза-цыя, адсутнасць эмацыяналь-насці Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы Уласна заканадаўчы, дыпламатыч-ны, адміністрацый-на-канцылярскі Публіцыстычны Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя ды іншыя грамадскія зносіны Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку Даходлівасць, эмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназразу-меласць Ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова Газетна-пуб-ліцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі (агітацыйны) Мастацкі Духоўная сфера жыцця Паведаміць і ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні Эмацыяналь-насць, экспрэсіў-насць, вобразнасць, стылістычная незамкнё-насць, індывідуаль-насць аўтара Разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі Проза, паэзія, драматургія. 3.1 Публіцыстычны стыль маўлення.

Разделы: Практыкаванн е 1. Вызначце стыль кожнага тэкста (пісьмова). Р астлумачце, з найдзіце спецыфічныя рысы кожнага стылю (вусна). 1. Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй!

Вам ахвяруючы працу сваю, мушу пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя “мужыцкай” завуць, а завецца яна “беларускай”. Я сам калісь думаў, што мова наша – “мужыцкая”. Але паздароў Божа добрых людцаў, якія навучылі мяне чытаць-пісаць. З той пары я шмат дзе быў, шмат чаго бачыў і чытаў. І пераканаўся, што мова наша ёсць такая ж людская і панская, як французская, альбо нямецкая, альбо іншая якая. 2.

Ну, хвала Богу, бацькоў удалося атуманіць! Цяпер трэба пайсці ў галаву па розум, каб дзеўку амарочыць. Прынадны, бач, кусочак. Тварык – як сонейка яснае, шчочкі – як малінкі красныя, губкі – моў тыя каралі, а як засмяецца срэбным галасочкам ды вышчарыць зубкі – то, здаецца, бачыш два пэрловыя шнурочкі. Ды і пасаг мае гаспадарскі: адна ў бацькоў, а стары грошы асьмінаю мерыць; у гумне поўна, у хаце дастатак, і абора багата. Добра гутарка кажа: калі абора цячэ – гаспадыня бліны пячэ, а калі гумно цячэ – гаспадар з хаты ўцячэ. 3. Артыкул 26. 1) Кожны чалавек мае права на адукацыю. Адукацыя павінна быць бясплатнай па меншай меры ў тым, што датычыць пачатковай і агульнай адукацыі. Пачатковая адукацыя павінна быць абавязковай. Тэхнічная і прафесіянальная тэхнічная адукацыя павінна быць агульнадаступнай, і вышэйшая адукацыя павінна быць аднолькава даступнай для ўсіх на падставе здольнасці кожнага. 2) Адукацыя павінна быць накіравана да поўнага развіцця чалавечай асобы і да павелічэння павагі да правоў чалавека і асноўных свабод.

Адукацыя павінна садзейнічаць узаемаразуменню, цярпімасці і дружбе паміж усімі народамі, расавымі і рэлігійнымі групамі і павінна садзейнічаць дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па падтрыманню міру. 5. Лексікаграфія (ад грэч. Lexikos – слоўнікавы, grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў. У задачы лексікаграфіі ўваходзяць: збіранне, сістэматызацыя і апісанне лексікі пэўнай мовы з мэтай складання слоўнікаў, вызначэнне іх тыпаў, слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка сістэм памет, тлумачэнне семантыкі слова.

Няўжо можа страснаму рыбалову не спадабацца УАЗ? Але і прэтэнзій да яго безліч. Першая праверка ўзроўню масла перад дальняй дарогай выпала на цёмны час сутак. Адкрываю капот. А дзе ж шчуп? Знайсці ноччу цёмнае колца, за якое яго выцягваюць, няпроста. Няўжо цяжка было зрабіць колца з жоўтай пластмасы, як на большасці сучасных машын? Затое ў інструкцыю па эксплуатацыі ўкладзена паперка, дзе ўказаны канкрэтны сорт масла для кожнага агрэгата. Калі ўжо ўзнікла неабходнасць даліць, зразумела, што трэба купляць для рухавіка, каробкі перадач, мастоў і раздаткі. За гэта дзякуй. Але дзвюма бляшаначкамі не абыдзешся: трэба пяць варыянтаў змазкі, акрамя тармазной вадкасці. Апетыт у Патрыёта зайздросны. Але ў Патрыёта ёсць і свае плюсы: кандыцыянер, выдатная агляднасць, камера задняга віду і трывалая падвеска. Едзеш пад соценку на пятай перадачы і адпачываеш. На абгонах крыху прыбаўляеш і скідваеш хуткасць, каб расход паліва не зашкальваў. Мне удалось поездить на Пилоте по горным серпантинам Армении. Скажу сразу: машина, одолевшая этот заповедник разбитого асфальта, не спасует и у нас. Даже проливной дождь не испугал. Большие лужи, перед которыми легковушки сбрасывают ход, Pilot берет играючи: двухтонную махину не тянет в сторону, даже когда в глубокую воду попадают колеса только одного борта. Мотор очень живой, но его прыть сдерживается медлительной коробкой. Давишь педаль в пол – и долго ждешь реакции трансмиссии. А возможности самому переключать передачи нет. Заявленный расход в смешанном цикле – 10,4л/100 км. У меня после выезда из Еревана, движения по шоссе и горному серпантину получилось, если верить маршрутному компьютеру, 10,8 л. Подвеска по-американски мягкая – длинноходная и комфортная. Слышны лишь приглушенные шлепки шин на швах и стыках асфальта. Амортизаторы производитель называет амплитудно-реактивными. Не пугайтесь: они лишь снижают раскачку кузова на больших неровностях и в поворотах. Напомнім задачу. У 30-градусны мароз стары “жыгуль” не завёўся і яго паспрабавалі разварушыць цягаючы трактарам. Але на лёдзе вядучыя колы круціліся ў процілеглыя бакі а каленвал ні з месца. Не здзіўляйцеся тых каму разгадка даўно вядома не злічыць! Больш таго талковыя хлопцы напомнілі, што “не кожнаму ўладальніку сучаснай тэхнікі трэба браць на ўзбраенне падобны метад пуску!”. Праўда класічны ВАЗ нават танка не баіцца але і яго гаспадару ведаць інструкцыі не шкодзіць. Напрыклад нармальны пуск рухавіка звычайна гарантуецца пры тэмпературы не ніжэй -27…25 о С ды і то толькі з правільным маслам у картэры! Летняя змазка застывае перашкаджаючы правярнуць стартарам каленвал. Практыкаванне Уявіце, што вам даручылі скласці для тэлевізійнага рэкламнага роліка сціслы тэкст, які прапагандуе прэзентацыю новага аўтамабіля. Складзіце і запішыце невялікае рэкламнае паведамленне (да 5 сказаў). Практыкаванне 6.

Вызначце, з якіх функцыянальных стыляў маўлення часцей ужываюцца наступныя словы, спалучэнні слоў. Абгрунтуйце свой адказ. Манаграфія, хроніка, рэклама, лірычны верш, дысертацыя, тэлефонная размова, вайсковая прысяга, інтэрв’ю, нарыс, аб’ява, музычная нота, вучоныя запіскі, прамова на мітынгу, службовая характарыстыка, дыпламатычная нота, загад, рэпартаж, рэзюмэ, статут, рэформа. Разделы: Функцыянальны стыль — разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя (бытавыя) зносіны. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Стылі маюць спецыфіку і ў лінгвістычных адносінах: у адборы і выкарыстанні лексікі, марфалагічных і сінтаксічных сродкаў.

Вылучаюць наступныя стылі: афіцыйна-справавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі (стыль мастацкай літаратуры) і гутарковы. Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя.

Гутарковы з»яўляецца стылем вуснай мовы. Стыль тэксту вызначаецца паводле асноўных яго прымет: сфера выкарыстання (дзе выкарыстоўваецца), задачы маўлення (з якой мэтай), асноўныя стылёвыя рысы, характэрныя (тыповыя) моўныя сродкі. Сферы ўжывання мовы ў значнай ступені ўплываюць на тэматыку і змест выказвання. Кожная з іх мае свае актуальныя тэмы. Напрыклад, у навуцы абмяркоўваюцца праблемы навуковага пазнання свету, у побытавых кантактах – зносіны людзей паміж сабой, у сям’і, неафіцыйныя адносіны на вытворчасці, ва ўстановах і г.д. Аднак у розных сферах можа з рознымі мэтамі ўздымаецца адна і тая ж тэма. Такім чынам, сфера ўжывання мовы, тэматыка і мэты выказвання вызначаюць істотныя прыметы стылю. Для навуковага стылю – гэта абагульнена-адцягнены характар выкладу і лагічнасць, для афіцыйна-справавога стылю – прадпісальна-неабходны характар гаворкі і дакладнасць, для гутарковага – натуральнасць, непасрэднасць і непадрыхтаванасць зносін і інш. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць агульнага кампанента – стылістычна-нейтральных моўных сродкаў – і спецыфічных сродкаў выражэння. У кожным стылі ёсць частка слоў, якія могуць выкарыстоўвацца у любым стылі. Гэта нейтральная (міжстылёвая лекіка). Стылічна афарбаванай з’яўляецца лексіка, якая не толькі называе прадметы, з’явы, падзеі, але адначасова выражае дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні.

Сярод стылістычна-афарбаваных слоў вылучаюць гутарковыя і кніжныя. У слоўніках кніжныя словы пазначаюцца паметамі кніжн. (кніжнае), спец. (спецыяльнае), навуковыя тэрміны адзначаюцца паметамі, якія ўказваюць на пэўную галіну навукі. Любы стыль рэалізуецца ў сукупнасці вызначаных тыпаў тэкстаў. Кожны з такіх тыпаў тэкстаў прынята называць жанрам. Напрыклад, у публіцыстычным стылі гэта хроніка, рэпартаж, інтэрв’ю, нарыс, фельетон, артыкул, дэбаты, тэлемост, лозунг, прамы эфір і г.д.; у навуковым – манаграфія, даклад, рэферат, тэзісы, вучэбны дапаможнік, падручнік і г.д.; у афіцыйна-справавым – даверанасць, заява, характарыстыка, акт, дагавор і г.д. Стылі знаходзяцца ў цесным узаемадзеянні і могуць пранікаць адзін у другі. Публіцыстычны стыль — функцыянальная разнавіднасць маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы грамадскіх зносін: грамадска-палітычных, культурных, спартыўных і інш. Гэта стыль перыядычнага друку, грамадска-палітычнай літаратуры, агітацыйна-прапагандысцкіх выступленняў на мітынгах, сходах, на радыё і тэлебачанні і г Публіцыстычны стыль сустракаецца як у пісьмовай, так і ў вуснай формах маўлення, якія ў межах гэтага стылю ўзаемадзейнічаюць і збліжаюцца. Прычым асновай найбольш часта з’яўляецца пісьмовая форма, таму што большасць вусных дакладаў, прамоў, выступленняў уяўляюць сабой узнаўленне загадзя падрыхтаваных (напісаных) тэкстаў. Найбольш пашыраныя ж а н р ы публіцыстычнага стылю — артыкулы ў газетах і грамадска-палітычных часопісах, рэпартажы, інтэрв»ю, нарысы, аратарскія выступленні і інш. Публіцыстычнаму стылю ўласцівы дзве асноўныя функцыі — інфармацыйная (перадача грамадскай інфармацыі) і экспрэсіўная (уздзеянне на свядомасць людзей). Гэтыя функцыі ўзаемазвязаныя, неаддзельныя адна ад другой.

Таму публіцыстычным стылем карыстаюцца тады, калі неабходна не толькі перадаць пэўную інфармацыю, але і адначасова аказаць уздзеянне на адрасата, пераканаць яго ў чым-небудзь, выклікаць цікавасць да канкрэтных ідэй, поглядаў, заахвоціць да пэўных дзеянняў і ўчынкаў. Яркая эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка публіцыстычных твораў тлумачыцца тым, што аўтар, перадаючы інфармацыю, выражае свае адносіны да яе.

Прычым пазіцыя аўтара-публіцыста ў адрозненне, напрыклад, ад пазіцыі аўтара мастацкага твора выражаецца звычайна прама і адкрыта, што часта і абумоўлівае агітацыйны, пабуджальны характар публіцыстыкі. Асноўныя рысы публіцыстычнага стылю выяўляюцца з дапамогай розных моўных сродкаў. Тут шырока выкарыстоўваецца грамадска-палітычная лексіка і фразеалогія (грамадзянін, канстытуцыя, суверэнітэт, дэпутат, дэмакратыя, свабода, грамадства; парламенцкія выбары, прэзідэнцкая кампанія, ратыфікацыя дагавора, пакет прапаноў, міждзяржаўнае пагадненне, скарачэнне ўзбраенняў і інш.); словы, якія набываюць прымету публіцыстычнасці толькі пры ўжыванні ў пераносным значэнні (школа выжывання, працоўная вахта, палітычная гульня, атмасфера даверу, сустрэча на ўзроўні паслоў і інш.); стылёва афарбаваныя словы са станоўчай і адмоўнай ацэнкай (працаўнік, перадавік, міласэрнасць, дабрабыт, ударнік; экстрэміст, расіст, ваяж і інш.). У публіцыстыцы звычайна асвятляюцца разнастайныя пытанні навукі, тэхнікі, эканомікі, палітыкі, культуры, таму публіцыстычны стыль вызначаецца шырокім выкарыстаннем тэрміналагічнай лексікі. Напрыклад: Калі на пясчаных прасторах я павярнуў страмчэй, Пілот стаў шпарка траціць ход. Газ да канца – а ён не едзе! Паспрабаваў у розных рэжымах – дарэмна. Ні ў адным сістэма стабілізацыі і кантролю цягі не адключаецца поўнасцю і душыць рухавік. На грунтах Пілоту не хапае ручнога пераключэння перадач. І старайцеся не ўвязнуць. Чаму? Няма задняй буксірнай правушыны! (“За рулём”) Але публіцыстычны тэкст не павінен быць перанасычаны тэрмінамі, бо публіцыст адрасуе свой матэрыял мільёнам чытачоў, а не толькі спецыялістам. Марфалагічныя асаблівасці публіцыстычнага стылю праяўляюцца ў асноўным у частотнасці ўжывання часцін мовы і іх форм. Напрыклад, у публіцыстьгчных тэкстах даволі часта сустракаюцца назоўнікі ў родным склоне (пасля эканамічнага крызісу, рэформа цэн, скарачэнне ўзбраенняў і інш.), назоўнікі з суфіксамі -осць (-асць), -ств- (-цтв-), -нн-, -ізм, -іст, дзеясловы ў цяперашнім і прошлым часе, дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: Праект праграмы, накіраванай на падтрымку беларускай адукацыі, распрацаваны ў Міністэрстве адукацыі нашай краіны. Яна закранае ўсе ўзроўні навучання — ад дашкольнага да паслядыпломнага. («Звязда») Публіцыстычны стыль мае і сінтаксічныя асаблівасці. Тут часта выкарыстоўваюцца сінтаксічныя канструкцыі з ярка выражанай экспрэсіўнасцю — сказы з інверсійным парадкам слоў, сказы-звароты, рытарычныя пытанні, паўторы і інш. У публіцыстычным стылі выдзяляюцца некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: газетна-публіцыстычны, агітацыйны, масава-палітычны. Аднак большасць навукоўцаў лічыць, што дакладнай мяжы паміж гэтымі падстылямі не існуе. Навуковы стыль, яго жанравая спецыфіка і характэрныя асаблівасці.

Кожны функцыянальны стыль, як ужо адзначалася, абслугоўвае пэў­ную сферу дзейнасці чалавека. Навуковы стыль выкарыстоў­ва­ецца ў сферы навукі і тэхнікі, адукацыі, вытворчасці і пад. Гэта стыль наву­ковай літаратуры, дысертацый, слоўнікаў, энцыклапедый, дапа­мож­нікаў, падручнікаў, дакладаў, рэфератаў, лекцый, рэцэнзій і г Паказаныя функцыі абумоўліваюць характэрныя асаблівасці наву­ко­вага стылю: абагульненасць і абстрагаванасць, дакладнасць (адна­значнасць) і аб’ектыўнасць, лагічнасць і строгасць выкладу. Абагульненасць і абстрагаванасць уласцівы кожнаму навуковаму тэксту. У такіх тэкстах шырока выкарыстоўваецца абстрактная лексіка ты­пу метад, працэс, ціск, вынік, стан, хуткасць, дзейнасць, велічыня, рух і пад. Нават словы з канкрэтным значэннем ужываюцца для аба­значэння агульных паняццяў. Так, у сказе Бяроза – лісцевае дрэва сямейства бярозовых з бе­лай карой (ТСБМ) слова бяроза абазначае не канкрэтны адзінкавы прадмет (дрэва), а сукупнасць аднародных прадметаў (пароду дрэў), перадае агульнае паняцце. Адцягнена-абагулены характар навуковага маўлення падкрэсліва­ец­ца таксама спецыяльнымі лексемамі (звычайна, рэгулярна, заўсёды і пад.) і грама­тычнымі сродкамі. У прыватнасці, у навуковым стылі значна шырэй сустракаюцца формы дзеясловаў незакончанага трывання, якія ў боль­шай ступені, чым дзеясловы закончанага трывання, выражаюць абагу­ле­ныя зна­чэнні: металы лёгка рэжуцца, кіслата раз’ядае, ураўненне прымае выгляд і пад. Практычна не выкарыстоўваюцца формы 2-й асобы дзеясловаў і займен­нікі я, ты,. У навуковых тэкстах ужы­ваюцца, як правіла, найбольш абст­ракт­ныя паводле значэння формы 3-й асобы і займеннікі ён, яна, яно, а так­сама дзеясловы з няпэўна-асабовым значэннем: законы фармулююцца, бром атрымоўваюць, маецца тэарэма і пад. Абагульненасць і абстрага­ванасць навуковага маўлення падкрэсліваецца павышанай ужывальнасцю назоўнікаў ніяка­га роду з абстрактным значэннем: дзеянне, утварэнне, раз­меркаванне, значэнне, выпраменьванне, адлюстраванне, мысленне, ураў­ненне, аб’яд­нанне і пад. Дакладнасць (адназначнасць) і аб’ектыўнасць навуковага стылю вы­ра­жа­ецца ў выкарыстанні адназначных слоў і тэрмінаў. Вельмі рэдка ў наву­ко­вых тэкстах сустракаюцца сінонімы, не дапускаецца ўжыванне слоў з пера­носным значэннем. Для такіх тэкстаў характэрна даклад­насць афарм­лення сінтаксічных сувязей: шырокае ўжыванне канструк­цый са злучнікамі (злучаль­нымі словамі) і адыменнымі прыназоўнікамі тыпу за выключэннем ; з прычыны ; у выніку ; у сувязі з тым, што ; калі. то і пад., сказаў з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі і некаторых іншых. Лагічнасць і строгасць выкладу – адна са спецыфічных рысаў наву­ковага тэксту. Усе часткі ў тэксце вельмі цесна звязаны паміж сабой сэнсам і размяшчаюцца ў строга вызначанай паслядоўнасці. Паслядоўнасць развіцця думкі забяспечваецца даволі шматлікімі моўнымі сродкамі сувязі. Вельмі пашыраным, напрыклад, з’яўляецца сувязь сказаў пры дапамозе паўтору назоўнікаў, нярэдка ў спалучэнні з указальнымі займеннікамі гэты, такі, той : Рэакцыі чалавека, які ўспры­мае мову, могуць быць фізіялагічнымі. і моў­нымі. Улік і вы­ву­чэн­не гэтых рэакцый дазваляе даследаваць будову мовы. Арганізацыя элементаў мовы. грунтуецца на разнастайных сувя­зях паміж імі, а гэтыя сувязі можна вызначыць, напрыклад, з дапамогай аса­цыятыўных. эксперыментаў. Сутнасць аднаго з найбольш пашы­ра­ных у псіхалінгвістыцы асацыятыўнага эксперыменту заклю­ча­ец­ца. (Па­водле Б Плотнікава). На лагічнасць выкладу навуковага маў­лення ўказва­юць так­са­ма пабочныя словы (такім чынам, значыць, па-першае, па-другое і пад.), канструкцыі і звароты тыпу спачатку ад­зна­чым, затым прааналізуем, далей пакажам, зараз спынімся і пад. Лагіч­насць і строгасць падкрэсліваецца ўжы­ван­нем злучнікаў (злучаль­ных слоў) і прыслоўяў таму, пагэтаму, тады, ад­сюль і пад., абагуль­няльнага слова пры аднародных членах сказа, пераваж­ным вы­кары­станнем складаназалежных сказаў, сказаў з прамым парадкам слоў.

У цэлым навуковаму маўленню ўласцівы звароты паводле мерка­ван­ня. як указвае. на думку. аўтар лічыць і пад.; характэрна перавага ва ўжы­ванні імёнаў над дзеясловамі; спецыялізацыя слоў тыпу дадзены, вядомы, адпаведны і г ва ўказальнай функцыі; выка­ры­станне ўстойлівых зваротаў з прыметнікамі (дэмаграфічная сітуа­цыя, знешні гандаль, бюджэтнае фінан­саванне і пад.) і аддзея­слоў­нымі назоўнікамі (аказваць уздзеянне, падвяр­гацца аналізу і пад.), формаў роднага склону назоўнікаў у функцыі азначэнняў (закон адкры­тага складу, тэмпература кіпення і пад.), апавядальных сказаў. Акра­мя таго, адметнай асаблівасцю навуковых тэкстаў з’яўляецца пашыра­насць рознага тыпу скарачэнняў, абрэвіятур, сімвалічных і формульных абазначэнняў (H 2 SO 4 – серная кіслата, ККД – каэфіцыент карыснага дзе­яння, м 2 – квадратны метр, Q = λm – формула колькасці энергіі і пад.). Для навуковага стылю характэрна доказнасць сапраўднасці інфар­мацыі. У тэкстах навуковага маўлення доказнасць забяспечваецца з дапамогай розных формул, графікаў, схем, тэкставых ілюстрацый, цытавання вядомых вучоных і спасылак на іх, а таксама іншых сродкаў. Навуковыя зносіны, такім чынам, адрозніваюцца дакладнасцю, лагіч­насцю, адназначнасцю, аб’ектыўнасцю, пэўнай «сухасцю» і строга­сцю выражэння думкі. Аднак усё гэта не выключае своеасаблівай экс­прэ­сіўнасці і скрытай эмацыянальнасці. Ступень праяўлення названых рысаў залежыць ад жанру, тэмы, галіны навукі, формы і сітуацыі зносін, аўтарскай індывіду­альнасці і некаторых іншых фактараў. Асаблівай экспрэсіўнасцю і эмацыянальнасцю адрозніваюцца наву­ковыя творы палемічнага характару (дыскусійныя артыкулы, лекцыі і пад.); навукова-папулярная літаратура; працы, якія адрозніваюцца навіз­ной тэмы і праб­лематыкі і пад. У якасці моўных сродкаў узмац­нен­ня экспрэсіўнасці выказ­вання ўжываюцца ўзмацняльныя часціцы, зай­меннікі, прыслоўі (гэта былі толькі меркаванні, не было абса­лют­на ніякіх падстаў і пад.), эмацыя­нальна-экспрэсіўныя прыметнікі (жахлі­вае ўражанне, велізарная колькасць і пад.), вобразныя сродкі (прыліў падобны да высокага ўзгорку, радыкал. уступае, як і азот, ва ўзаемадзеянне і пад.), радзей пытальныя сказы і рытарычныя пытанні (Магчыма, тада мова – гэта ўсё сказанае і напісанае людзьмі?

А як быць у гэтым выпадку з тым, што яшчэ будзе вымаўлена і напісана? (А. Я. Міхневіч) і некаторыя іншыя сродкі. Значна менш экспрэсіўных моўных сродкаў сустракаецца ў апісальных працах і апісальных частках навуковых твораў, вучэбнай літаратуры, інфармацыйных артыкулах ды іншых жанрах. 7. У якім годзе была прынята пастанова «Аб практычных мерапры­м­ствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі», з якой пачынаецца працэс беларусізацыі? 1Унармаваная мова, якая абслугоўвае культурныя запатрабаванні грамадства і выконвае камунікатыўную функцыю ў мастацкай літаратуры, навуцы, публіцыстыцы, радыё, тэатрах, дзяржаўных установах. Многімі стагоддзямі складвалася, шліфавалася і ўзбагачалася бела­руская мова на нашай зямлі. Тысячы і тысячы людзей слоўца да сло­ўца, гук да гука, песню да песні збіралі і зберагалі гэты неацэнны скарб. І кожнае пакаленне хацела і старалася дабавіць да яго што­сь­­ці сваё, дарагое, вартае доўгай памяці. Мільёны прыходзілі ў гэты свет і пакідалі яго з матчыным словам на вуснах. І ніколі гэта не бы­ло ў крыўду ні суседзям, ні сябрам, ні далёкім заморскім насель­нікам, бо і ў іх была свая мова, непаўторная і любімая, якая таксама суправаджала іх ад калыскі да труны.

А пасяляючыся на чужой зям­лі, продкі нашы сваім абавязкам лічылі прыняць новае для іх сло­ва і падзяліцца сваім.

Такія традыцыі, такія няпісаныя законы яны перадалі нам. І сёння мы не можам не памятаць гэтага, не раіцца з тымі, хто жыў да нас. Не мы стварылі нашу мову, і нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з ёю, каб не абразіць волю і вопыт тых беларусаў, што адышлі ў гісторыю чалавецтва.

(Г.Бураўкін) Тэма 8. Методыка навучання лексіцы і фразеалогіі. Месца і роля лексікі і фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы, мэты іх навучання. Асаблівая значнасць у моўнай сістэме надаецца слову, у якім ажыццяўляецца сувязь гукаў і марфем, мовы і мыслення і якое з’яўляецца асновай, тым будаўнічым матэрыялам для ўтварэння словазлучэнняў і сказаў. Словы як адзінкі моўнай сістэмы мовы адрозніваюцца па характары іх значэння, па функцыі ў мове і маўленні, па адносінах да аб’ектыўнай рэчаіснасці, па суадносінах у іх (словах) лексічнага і граматычнага значэнняў. Раздзел “Лексіка і фразеалогія” параўнальна нядаўна ўведзены ў школьны курс беларускай мовы. Абумоўлена гэта найперш развіццём самой навукі аб мове, у прыватнасці дзякуючы выдзяленню раздзелаў лексікалогіі і фразеалогіі, і неабходнасцю авалодання асновамі тэорыі для практычнага скарыстання багаццяў мовы. Так, напрыклад, беларуская фразеалогія, яе станаўленне як самастойнай галіны навукі аб мове звязана з даследаваннямі мовазнаўцаў Ф.М. Янкоўскага, пазней І.Лепешава,.С. Аксамітава і інш., дзякуючы якім фразеалогія заняла пачэснае месца ў беларускім мовазнаўстве. Гэта прыпадае на перыяд 60 – 70-х гадоў ХХ стагоддзя, вось чаму толькі ў 70-я гады гэты раздзел быў уключаны ў школьныя праграмы беларускай мовы. У пэўнай ступені аказала ўплыў і ўвядзенне адпаведнага раздзела ў школьны курс рускай мовы ў 1970 г., дзе найбольшая заслуга ў гэтым належыць вядомаму метадысту рускай мовы праф. М.Т. Баранаву. Спачатку пытанні лексікалогіі вывучаліся ў школе на аснове лінейна-ступеньчатага прынцыпу: змест раздзела дзяліўся на дзве часткі і вывучаўся ў дзве ступені: 1-ая ступень у 4 класе, 2-ая ступень у Пытанні фразеалогіі вывучаліся толькі ў 5 класе, дзе па сутнасці адбывалася знаёмства з фразеалагізмамі і крылатымі выразамі як адзінкамі мовы. У сучаснай школе пытанні лексікалогіі і фразеалогіі вывучаюцца на аснове лінейнага прынцыпу ў 5 класе, калі даюцца паняцці слова і фразеалагізма. Пры гэтым выпрацоўваецца ўяўленне аб слове як такой адзінцы мовы, якая служыць для назвы розных з’яў рэчаіснасці, для абазначэння сэнсавых адносін слоў і сказаў, выражэння розных пачуццяў і інш. Адзначаецца, што самастойныя словы маюць лексічнае значэнне, пры гэтым могуць мець не адно, а некалькі значэнняў, утвараючы структуру мнагазначнага слова (прамое, пераноснае, кантэкстуальнае, экспрэсіўна-эмацыянальнае, стылістычнае); што словы ўступаюць у розныя сувязі паміж сабой (сінанімічныя, антанімічныя, роднасныя, тэматычныя, лексіка-семантычныя – на аснове семантыкі; літаратурныя і дыялектныя, прастамоўныя – на аснове сацыяльна-дыялектнага саставу ці сферы ўжывання) і маюць розныя віды спалучальнасці ў залежнасці ад кантэкстаў розных функцыянальных стыляў. Адносна фразеалагізмаў выяўляюцца іх найважнейшыя асаблівасці, якімі з’яўляюцца ўзнаўляльнасць, цэласнасць значэння, устойлівасць, наяўнасць структуры не менш за два самастойныя словы. Звяртаецца ўвага і на такую адметнасць фразеалагізмаў, што датычыць іх спецыфічных функцый у мове, як спалучэнне намінатыўнай і камунікатыўнай функцый з дадатковымі вобразна-выяўленчай, эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыяй лаканізацыі маўлення. У працэсе працы над раздзелам вучні засвойваюць не толькі асноўныя лексічныя паняцці, але і атрымліваюць уяўленне пра слоўнікавае багацце беларускай мовы, разнастайныя пласты лексікі, асаблівасці і стылёвыя разнавіднасці фразеалагізмаў. Дзякуючы гэтаму ўся праца па развіцці маўлення, па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў мае трывалы грунт. Безумоўна, вывучэнне раздзела мае і агульнаадукацыйнае значэнне, паколькі вучні авалодваюць сістэматычнымі ведамі пра слоўнікавы запас мовы, шляхі яго развіцця. І самае галоўнае, што дзякуючы вывучэнню гэтага раздзела вучні набываюць практычныя навыкі карыстання лексічнымі багаццямі мовы, разумеюць неабходнасць выбару патрэбнага слова ці фразеалагізма ў залежнасці ад умоў, мэты, зместу маўлення.

Асноўныя мэты навучання лексіцы і фразеалогіі ў школе наступныя: 1) пазнаёміць вучняў са словам як асноўнай адзінкай мовы; 2) узбагаціць слоўнікавы запас вучняў; 3) навучыць правільнаму і дакладнаму ўжыванню слова ва ўласным маўленні. Шляхі і спосабы навучання лексіцы.У школьнай практыцы можна выдзеліць два асноўныя шляхі вывучэння пытанняў лексікі і фразеалогіі: 1) на спецыяльных уроках беларускай мовы, адведзеных на вывучэнне гэтага раздзела – урокі па лексіцы і фразеалогіі; 2) на ўроках па вывучэнні іншых раздзелаў курса беларускай мовы. П е р ш ы шлях вывучэння лексікі мае на мэце азнаямленне з асноўнымі паняццямі і адзінкамі лексікі і фразеалогіі. Гэта ўрокі, на якіх вывучаюцца такія тэмы, як лексічнае значэнне слова, адназначныя і мнагазначныя словы, прамое і пераноснае значэнні слова, амонімы, сінонімы, антонімы, слоўнікавае багацце мовы, агульнаўжывальныя, дыялектныя, прафесійныя словы і спецыяльныя тэрміны, запазычаныя, устарэлыя словы, неалагізмы, фразеалагізмы і крылатыя выразы. На спецыяльных уроках закладваюцца асновы тэарэтычных ведаў, якія неабходны вучням для разумення, усведамлення пэўных паняццяў і выпрацоўкі на іх аснове прыктычных навыкаў і ўменняў, ці ставяцца асноўныя дзве задачы навучання, для вырашэння якіх патрэбны такія практыкаванні, якія б служылі развіццю ўменняў знаходзіць і адрозніваць пэўную адзінку ад іншых, дапамагалі ўсвядоміць функцыю яе ў мове і спрыялі выпрацоўцы ў вучняў умення карыстацца ў сваім маўленні рознымі тыпамі вывучаных адзінак мовы. На спецыяльных уроках настаўнік, як правіла, павінен сумясціць і рацыянальна вырашыць два пытанні: што павінны ведаць і што павінны ўмець вучні. З улікам такога раздзялення на ўроку адукацыйнай мэты (тэарэтычная і практычная) настаўнік правільна падбярэ практыкаванні, вызначыць да іх заданні, увогуле сплануе ход урока так, каб кожны этап, кожны крок яго спрыяў дасягненню мэты ўсяго ўрока. Асаблівую ролю набывае праца над вызначэннем семантыкі слова, над мнагазначнымі словамі, устанаўленню значэнняў якіх спрыяе кантэкст, лексічнае акружэнне слова. Менавіта ад значэння слова залежыць яго спалучальнасць з іншымі словамі, напрыклад, назоўнік макавіна маенаступныя значэнні:1) адно сцябло маку, 2) адно зярнятка маку, 3) галоўка маку, макушка, 4) вершаліна, верхавіна (ТСБМ), у залежнасці ад чаго будзе свой кантэкст, і, наадварот, ад кантэксту будзе залежаць значэнне слова. Найбольш пашыраным відам працы з’яўляецца выпрацоўка ўменняў і навыкаў, спосабаў і тыпаў тлумачыць лексічнае значэнне слова. Няўменне вызначаць семантыку слова (напрыклад, баяцца – “калі сабака нечакана выскачыць”, “калі атрымаеш дрэнную ацэнку”, радасць – “атрымаць дзесятку”, сон – “спаць” і інш.) тлумачыцца няведаннем спосабаў і правілаў тлумачэння лексічнага значэння. Каб пазбегнуць такога тыпу памылак, неабходна: 3) навучыць адрозніваць і выпрацаваць навыкі прымянення розных спосабаў тлумачэння значэння слоў, да якіх адносяцца такія, як апісальны (нара – “паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём”), сінанімізацыя (голасны – гучны, звонкі), антанімізацыя (далёкі – проц. блізкі), адсылачны, родавае праз відавое і наадварот, энцыклапедычны і інш.; 4) засяродзіць увагу вучняў на асноўных правілах тлумачэння значэння слова, якімі лічым наступныя два: катэгарыяльна-граматычная адпаведнасць слова, значэнне якога тлумачыцца, і стрыжнявога слова ў тлумачэнні, напрыклад, нара і паглыбленне – назоўнікі; уключэнне ў тлумачэнне роднасных, аднакаранёвых слоў, калі слова, якое тлумачыцца, з’яўляецца членам словаўтваральнага гнязда, напрыклад, мядовы тлумачыцца які пахне мёдам, мяккасць – уласцівасць і якасць мяккага ; 5) выкарыстоўваць розныя прыёмы пры тлумачэнні значэння слова самім настаўнікам, напрыклад, прыём перакладу (ласунак – руск. лакомство), прыём апісання прадмета (мандарын – 1) вечназялёнае пладовае цытрусавае дрэва сямейства рутавых, якое расце на поўдні; 2) кісла-салодкі духмяны плод гэтага дрэва), прыём дэманстрацыі прадметаў, прыём падбору сінонімаў, антонімаў і інш. Асаблівае месца ў сістэме прыёмаў навучання лексіцы займае лексічны аналіз слова, які з’яўляецца спецыфічным прыёмам навучання лексіцы (дэманструецца схема лексічнага аналізу і табліцы аналізу слова паводле сферы ўжывання, паводле паходжання, паводле актыўнага і пасіўнага запасу; даецца аналіз схем, прапанаваных рознымі даследчыкамі мовы, метадыстамі, напрыклад: Піскун У.Ц., Піскун Л.А. Лексічны разбор // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1988. – № 12; Старычонак Васіль. Лексічны аналіз // Роднае слова. – 1999. – № 2 і інш.). Вынікам такой карпатлівай працы над лексічным значэннем слова з’явіцца: 1) дакладнасць маўлення вучняў як неад’емная якасць любога маўлення, неабходнасць ведаць лексічнае значэнне слова для патрэб яго ўжывання (у адваротным жа выпадку – памылкі рознага тыпу і найперш на ўжыванне слова з неўласцівым яму значэннем, напрыклад, пакаштаваў працу настаўніка); 2) выпрацоўка першапачатковых практычных навыкаў выкарыстання лексічных адзінак ва ўласным маўленні.

Д р у г і шлях вывучэння лексікі звязаны з урокамі вывучэння ўсіх раздзелаў школьнага курса мовы і з’яўляецца своеасаблівым і вельмі патрэбным працягам першага для далейшага практычнага авалодвання лексічнымі багаццямі мовы, выпрацоўкі дакладнага, правільнага і прыгожага маўлення, для ўсведамлення мовы як сістэмы. Справа ў тым, што калі настаўнік абмежаваны толькі тэмай свайго ўрока і не бачыць ці не надае ўвагі сістэмным сувязям у мове, то тады, па-першае, вывучэнне мовы ўяўляецца як знаёмства з асобнымі раздзеламі, што існуюць самі па сабе; па-другое, не ўстанаўліваюцца сувязі паміж адзінкамі розных моўных узроўняў; па-трэцяе, не выпрацоўваецца ў вучняў паняцце аб мове як сістэме сістэм, дзе ўсё ўзаемазвязана і ўзаемаабумоўлена; па-чацвёртае, адсутнічае камунікатыўная накіраванасць навучання мове. Вось чаму неад’емнай часткай урокаў фанетыкі і арфаграфіі, марфемнага складу і словаўтварэння, марфалогіі і сінтаксісу павінна быць праца па лексіцы (улічым, што ў пачатковых класах вучні атрымалі пачатковае знаёмства з асобнымі паняццямі лексікі). У пэўнай ступені ўзоры сумеснай працы па вывучэнні розных раздзелаў з працай над словам дэманструюць паручнікі, уключаючы заданні на вызначэнне семантыкі слова для яго ўжывання, прамога ці пераноснага ўжывання ў пэўным кантэксце, “лішняга слова” на аснове параўнання значэння, складу і інш., на ўдакладненне і пашырэнне значэнняў вядомых вучням слоў, выбару пэўнага слова з пэўным значэннем сярод блізкіх па значэнні і інш. На ўроках па вывучэнні розных раздзелаў курса абавязкова павінна прысутнічаць праца над вызначэннем значэння слова, напрыклад, каб вызначыць, як і ад якога слова ўтварылася новае, патрэбна вызначыць яго значэнне (ляснік – работнік лесу; падводнік – спецыяліст падводных работ); каб правільна напісаць слова, патрэбна ведаць яго значэнне (казка і каска, расчапіць і расшчапіць) і інш.; праца са слоўнікамі рознага тыпу, першыя крокі ў чым былі зроблены на спецыяльных уроках; праца над перакладам з адной мовы на другую (залежыць ад мовы навучання ў школе, ад вывучэння замежнай мовы ў класе) і інш.

Галоўная мэта ўсёй працы – узбагачэнне слоўнікавага складу мовы вучняў, усведамленне імі ролі і значэння ведання розных моў, але найперш беларускай мовы. Узбагачэнне слоўнікавага запасу мовы вучняў. Як вядома, слоўнікавы запас чалавека вызначае яго магчымасць выразіць свае думкі дакладна, выразна і ўспрыняць чужыя. Вядомы метадыст рускай мовы.В. Цекучоў пісаў: “Чым багацейшы актыўны слоўнікавы запас чалавека, тым больш змястоўнае, даходлівае і прыгожае яго вуснае і пісьмовае маўленне” (Текучев.В. Методика русского языка в средней школе. Изд. 3-е. – М.: Просвещение, 198–. 300). На ўроках па вывучэнні лексікі і фразеалогіі і для арганізацыі працы па лексіцы на іншых уроках настаўніку патрэбна найперш арганізаваць працу над словам і працу па ўзбагачэнні новымі словамі і новымі значэннямі вядомых слоў. На ўроках мовы, на нашу думку, незалежна ад тэмы настаўніку патрэбна ставіць і вырашаць рознымі шляхамі і спосабамі наступныя задачы: 1) пашыраць актыўны слоўнік вучняў, 2) вучыць карыстацца словам, выбіраць найбольш дакладнае ў адпаведнасці з задачамі і ўмовамі маўлення, стылем і жанрам яго афармлення; 3) дапамагаць вучням вызваляцца ад нелітаратурных слоў і навучыць адчуваць асалоду ад прыгажосці гучання, значэння, спалучэння слоў. Узбагачэнне слоўнікавага складу вучняў – адна з самых складаных задач навучання мове, паколькі да апошняга часу ў настаўніка маецца шэраг пытанняў, у прыватнасці такіх, як: колькі слоў і якія неабходна ўключаць для азнаямлення, засваення іх вучнямі за адзін урок, за перыяд навучання ў асобным класе і за ўвесь перыяд навучання? На жаль, не вызначаны лексічны мінімум вучняў, калі яны прыходзяць у школу, калі заканчваюць пачатковыя класы (параўн. тэхніку чытання), не выпрацаваны лексічны мінімум, якім патрэбна авалодаць усім вучням за час вывучэння беларускай мовы, не ўстаноўлена, якое месца ў слоўнікавым складзе займаюць дыялектныя, прастамоўныя словы, які ўплыў аказвае руская мова на засваенне беларускай лексікі і інш. А ўсё гэта вымушае настаўніка быць самастойным у адборы лексікі да ўрокаў мовы, кіравацца пры гэтым сваёй інтуіцыяй, адчуваннем слова, вопытам і пад. Вялікую ролю ў вырашэнні гэтага пытання аказвае вучэбная (найперш падручнікі і дыдактычны матэрыял да іх) і вучэбна-метадычная літаратура (зборнікі тэкстаў для дыктантаў, пераказаў, матэрыялы тэкстаў і інш.), якой карыстаецца настаўнік. Вось чаму выбар слоў на ўрок носіць выпадковы характар, хаця гэта выпадковасць і абумоўлена лексічнымі матэрыяламі падручнікаў і іншай літаратуры. Чым кіравацца пры арганізацыі працы над словам для ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў на ўроках мовы? Прапануем некаторыя рэкамендацыі ў сувязі з гэтым пытаннем. Павелічэнне колькасці слоў не заўсёды азначае якасць іх выкарыстання, паколькі добра вядома, што раз пачутае ці ўспрынятае зрокава слова не заўсёды вядзе да запамінання і тым больш да яго выкарыстання. Вось чаму ўвядзенне ўсё новых і новых слоў не дасць жаданых вынікаў, таму што галоўным паказчыкам слоўнікавага багацця вучня з’яўляецца разуменне слова і яго ўжыванне ва ўласным маўленні. Шматразовае вяртанне да ўведзеных новых слоў (тэматычны падбор слоў, тэматычная накіраванасць тэкстаў, самастойная праца вучняў з пэўнай групай слоў, прыёмы семантызацыі слова і інш.) прыводзіць да замацавання слова ў памяці вучня. Асноўная ўвага настаўніка павінна быць скіравана на арганізацыю працы над семантызацыяй слова, а найбольш складаным у рабоце над семантызацыяй слова з’яўляецца вызначэнне розных значэнняў аднаго і таго ж слова. Таму раім праводзіць работу не толькі па ўвядзенні новых слоў, але і новых значэнняў ужо вядомых слоў, пры гэтым варта ісці ад усведамлення прамога значэння да ўстанаўлення пераноснага. Напрыклад, дзеяслоў жаваць вучні суадносяць з працэсам яды: ‘размінаць ежу або што-небудзь зубамі’, далей – з працэсам гаварэння: перан. ‘доўга і нудна гаварыць, разбіраць адно і тое ж’; прыметнік жалезны – ‘зроблены з жалеза’ і перан. ‘моцны, дужы’ і інш. Праца над вызначэннем розных значэнняў аднаго слова не азначае, што ўсе значэнні кожнага мнагазначнага слова павінны ўводзіцца ў актыўны запас вучняў. Выключнае месца адводзіцца прыёму сінанімізацыі як аднаму з самых пашыраных пры тлумачэнні лексічнага значэння слова. Падбор сінонімаў вымушае канкрэтызаваць семантыку кожнага асобнага слова-сіноніма, так як узаемазамяняльнасць і тоеснасць значэнняў іх не з’яўляюцца выключнымі паказчыкамі сінаніміі, паколькі выкарыстанне слоў-сінонімаў пазіцыйна абумоўлена, гэта азначае, што і замяняльнасць аднаго сіноніма другім, і тоеснасць іх значэнняў магчымы толькі ў пэўных кантэкстах, а не ва ўсіх, ці зусім немагчымы. Напрыклад, словы статак, чарада, табун, касяк маюць агульнае значэнне ‘мноства, вялікая колькасць чаго-н.’, але яны адрозніваюцца і сваёй ужывальнасцю, і сваёй спалучальнасцю: можна сказаць статак кароў, але табун коней, касяк рыбы, чарада авечак. Пры падборы сінонімаў неабходна ўлічваць і наяўнасць ці адсутнасць стылістычнай афарбоўкі, а ў выніку – месца ўжывання слова, магчымасць-немагчымасць замены аднаго слова-сіноніма другім. Напрыклад, воін – стылістычна нейтральнае, а ваяка – стылістычна афарбаванае (разм., пагардл., жарт.).

Варта засяродзіць увагу вучняў пры падборы сінонімаў і на тое, што мнагазначныя словы ў розных сваіх значэннях маюць розныя сінонімы, напрыклад: смелы – 1) храбры, адважны ; 2) рашучы ; 3) нязвыклы; нетрафарэтны. Другі падыход у выбары слоў да ўрокаў абумоўлены блізкасцю беларускай і рускай моў, набыццём імі статусу дзяржаўных, большым пашырэннем рускай мовы ў краіне, што вымушае настаўніка арганізоўваць працу над словамі, якія ў беларускай і рускай мовах пры наяўнасці агульнага маюць свае асаблівасці.

Вядома, што блізкасць, падабенства якраз і ствараюць тыя цяжкасці, што ляжаць у аснове засваення і авалодання лексікай беларускай мовы. Так, маецца пэўная колькасць слоў з аднолькавым ці вельмі блізкім фанетыка-граматычным афармленнем і агульным семантычным аб’ёмам (гара – гора, малады – молодой), але, нягледзячы на агульнасць і роднасць паходжання, кожная з моў развівалася самастойна, сваімі шляхамі, і гэта знайшло адлюстраванне і ў вобласці семантыкі.

М.Г. Булахаў у сувязі з апошнім адзначае, што ў кожнай з моў “словы, словазлучэнні і фразеалагізмы ў значна большай ступені, чым фанетычныя і граматычныя сродкі, здольны набываць эстэтычныя функцыі” (Булахов Основные вопросы сопостовительной стилистики русского и белорусского языков. – Мн.: Изд-во БГУ имИ. Ленина, 1979. –. 4 – 5.) і пашыраць ці звужаць свой семнатычны аб’ём ці адрознівацца ім. Параўнаем, напрыклад, семантыку слова свет у беларускай і рускай мовах: бел свет сваім значэннем адпавядае руск. мир, а руск. свет – бел святло. Няведанне значэння слова ў кожнай мове прыводзіць да памылковых выказванняў тыпу Мір ва ўсім міры, Свет цадзіўся праз вокны і інш. Ва ўмовах перавагі выкарыстання ў розных сферах рускай мовы прыходзіцца праводзіць працу па семантызацыі слоў не толькі ў беларускай мове, але і ў параўнанні і супастаўленні з рускай мовай (іх гучанне, афармленне таксама варта трымаць пад кантролем, паколькі нельга гаварыць аб поўнай адэкватнасці фанетычных сістэм беларускай і рускай моў). Факты міжмоўнай аманіміі, якая ляжыць у аснове інтэрферэнцыі, патрабуюць пільнай увагі з боку настаўнікаў. Напрыклад, бел. крыўда ‘несправядлівыя ўчынкі, паводзіны ў дачыненні да каго-небудзь, якія абражаюць, засмучаюць; пачуццё горычы, выкліканае несправядлівымі ўчынкамі, паводзінамі’, руск. кривда ‘няпраўда, хлусня’, а ў выніку бел. крыўда адпавядае руск. обида, а руск. кривда – бел. хлусня, няпраўда. Цікавасць выклікае і параўнанне сферы выкарыстання, стылёвай афарбоўкі адэкватных па значэнні слоў беларускай і рускай моў. Так, у беларускай мове пэўныя словы адзначаюцца як стылістычна нейтральныя, якім у рускай мове адпавядаюць кніжныя, напрыклад: заўчасны – безвременный, панаваць – владычествовать, уславіць – восславить, уз’яднаць – воссоединить і інш. І надзвычай вялікай увагі патрабуюць уласна беларускія словы, якія вызначаюць нацыянальную спецыфіку беларускай літаратурнай мовы і выкарыстанне якіх у маўленчай практыцы з’яўляецца сведчаннем валодання мовай. Узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў. Неад’емнай часткай слоўнікавага запасу вучняў з’яўляецца фразеалагічнае багацце мовы, таму гаварыць аб лексічным запасе ўвогуле і лексічным мінімуме вучняў у прыватнасці і не ўключаць у яго фразеалагізмы было б вялікай памылкай. Для авалодання фразеалагічным багаццем беларускай мовы настаўнік павінен увесь час папаўняць свой запас фразеалагізмаў (чытанне фразеалагічных слоўнікаў, запіс ці вядзенне ўласных тлумачальных слоўнікаў фразеалагізмаў і інш.) і кіравацца пэўнымі крытэрыямі ў працы над фразеалагізмамі з вучнямі. Адным з першых крытэрыяў з’яўляецца колькасць: метадысты мяркуюць, што ў актыўны слоўнік вучня павінна ўваходзіць не менш за 375 фразеалагічных адзінак. Гэта адносна невялікая колькасць у параўнанні з 6000 фразеалагізмаў, якія змешчаны ў “Фразеалагічным слоўніку беларускай мовы” І.Лепешава (Мн.: Бел. энц. імя П. Броўкі, 1993) ці ў “Фразеалагічным слоўніку мовы твораў Коласа” (Мн.: Навука і тэхніка, 1993), і нават з 1500, якія змешчаны ў “Фразеалагічным слоўніку” для сярэдняй школы пад рэд. Ф.М. Янкоўскага (Мн.: Нар. асвета, 1973). На наш погляд, фразеалагічны мінімум вучняў за ўвесь перыяд навучання можа і павінен складацца з колькасці фразеалагізмаў, змешчаных у мастацкіх творах беларускай літаратуры, прадугледжаных праграмай для вывучэння, для чаго варта падрыхтаваць новы фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы з улікам змен у праграмах па беларускай літаратуры. На жаль, бедна прадстаўлены фразеалагізмы ў падручніках па беларускай мове, у выніку чаго настаўніку прыходзіцца падбіраць тэксты, сказы дадаткова да падручніка з улікам працы над фразеалагізмамі, распрацоўваць сістэму працы над імі на ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры. Асаблівая ўвага надаецца працы над фразеалагізмамі (выдзяленне іх у тэкстах, вызначэнне семантыкі, падбор беларускіх адпаведнікаў да фразеалагізмаў рускай мовы, падбор сінанімічных ці антанімічных фразеалагізмаў да прыведзеных і інш.) на ўроках беларускай літаратуры. Другім крытэрыем працы над фразеалагічным багаццем беларускай мовы з’яўляецца іх стылістычная дыферэнцыяцыя. Пасля знаёмства з паняццем фразеалагічнай адзінкі і яе прыкметамі і асаблівасцямі ў параўнанні са словам, словазлучэннем і сказам ажыццяўляецца праца над пэўным фразеалагізмам у пэўным кантэксце: прыкметы, семантыка, стылёвая прыналежнасць, якая абумоўлена кантэкстам, сінтаксічная функцыя. Напрыклад, розныя паводле стылёвага ўжывання фразеалагізмы пайсці на той свет, скласці рукі, Богу душу аддаць, ногі працягнуць, капыты адкінуць, чорту на скавараду трапіць, пайсці да Абрама на піва і інш. маюць адно значэнне – “памерці”, але колькі тут адценняў, скрытага сэнсу і, зразумела, усё гэта патрабуе адпаведнага месца ўжывання кожнага з іх. Стылістычная дыферэнцыяцыя фразеалагізмаў добра спалучаецца з тэматычнай, дзе “тэматычны – азначае такі, які належыць адной і той жа прадметна-паняційнай сферы, блізкі, аднародны ці аднатыповы па зместу абазначаемых словамі рэферэнтаў” (Шадурский.В. Тематическое изучение лексики // Методы изучения лексики. – Мн.: БГУ им. Ленина, 19749), прынцыпам іх адбору, які найбольш прымяняльны на ўроку мовы. Так, асновай тэматычнага прынцыпу з’яўляецца сістэмны адбор фразеалагізмаў па тэматычных радах, напрыклад, фразеалагізмы, якія характарызуюць чалавека – яго працу, грамадскую дзейнасць, звычкі, знешнасць і г.д. У выніку такога адбору фразеалагізмаў рэалізуюцца і стылістычная (нейтральныя, размоўныя, кніжныя), і марфалагічная (суаднесенасць з пэўнай часцінай мовы), і структурная (раўназначныя словазлучэнню, сказу), і сінтаксічная (функцыю якога члена сказа выконвае) прыкметы фразеалагізмаў. Тэматычны адбор ляжыць у аснове фразеалагізмаў, аб’яднаных агульным словам, напрыклад, вока: стылістычна-нейтральныя – перад вачыма, сваімі (уласнымі) вачыма, ва ўласных вачах, на вачах, у вачах, на свае вочы, стаяць у вачах, вырастаць у вачах; размоўныя – з вачэй, міма вачэй, адвод вачэй, для адводу вачэй, губляць з вачэй і інш. Падбор фразеалагізмаў да ўрокаў мовы грунтуецца на спецыфічных і агульнадыдактычных прынцыпах. Да спецыфічных прынцыпаў, якія вызначаюцца на аснове моўнай матэрыі фразеалагізмаў, адносяцца: 1) прынцып частотнасці ўжывання фразеалагізмаў, 2) прынцып сістэмнага адбору фразеалагізмаў па тэматычных радах ці групах, 3) граматыка-стылістычны прынцып (адбор фразеалагізмаў паводле стылістычнага, марфалагічнага і структурнага паказчыкаў). Да агульнадыдактычных прынцыпаў адбору фразеалагізмаў адносяцца: 1) выхаваўчае значэнне, 2) навуковасць, 3) сувязь тэорыі з практыкай, 4) стымуляванне свядомасці і актыўнасці вучняў у працэсе навучання, 5) улік узросту вучняў, 6) даступнасць прапанаванага матэрыялу. Такім чынам, вывучэнне раздзела “Лексіка і фразеалогія” стварае тэарэтычную базу для разумення і ўсведамленння многіх пытанняў мовы, для набыцця навыкаў і ўменняў, якія неабходны для выкарыстання слова як асноўнай адзінкі мовы ў працэсе маўлення, праз якую засвойваюцца ўсе найважнейшыя пытанні і аспекты мовы. Вызначце колькасць гадзін, адведзеных на вывучэнне “Лексікі і фразеалогіі”, і размяркуйце тэмы раздзела – падрыхтуйце тэматычнае планаванне раздзела. Прааналізуйце падручнік беларускай мовы для 5 і 6 класаў з мэтай выяўлення фразеалагізмаў у практыкаваннях (іх колькасць) і зрабіце метадычныя вывады. 8. Чаму вывучэнне лексікі і фразеалогіі, праца над словам і фразеалагізмам, павінна займаць месца на кожным уроку беларускай мовы пры вывучэнні ўсіх раздзелаў курса? Ляшчынская, Адбор лексікі і фразеалогіі і работа над узбагачэннем слоўнікавага запасу

Ляшчынская, З. У. Шведава // Тэорыя і практыка навучання мовам, літаратурам і рыторыцы ў сярэдняй і вышэйшай школе: Матэр.

міжн. навук.-тэарэтычнай канф. Ч.

– Мн.: БДУ, 19934 – 36. Методыка работы над тэрміналагічнай лексікай // Экономика и право переходного периода: Матер. ІV межд.

научн. конф. – Гродно: Изд-во Гродненского филиала НИЗС, 2000. 214 – 219. Ляшчынская,.А. Аспекты вувучэння фразеалагізмаў у сістэме навучання беларускай мове // Роднае слова. – 2009. – № 91 – 93; №67 – 69.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

самостійна робота паралельність прямих і площин у просторі

правила безпеки під час проведення дослідів з природознавства у початкових класах

географія 7 клас практикум кобернік гдз